Украіна адмовілася ад удзелу ў пасяджэньнях Рады Бясьпекі ААН на час старшынства Расеі, але з выключэньнем

Сьцяг ААН. Ілюстрацыйнае фота

Старшынства Расеі будзе працягвацца да 1 жніўня.

Дэлегацыя Ўкраіны ў ААН адмовілася ад удзелу ў пасяджэньнях Рады Бясьпекі ААН на час старшынства Расеі.

«Дэлегацыя Ўкраіны паўтарае сваю прынцыповую пазыцыю пра нелегітымнасьць акупацыі Расейскай Фэдэрацыяй месца сталага сябра Савецкага Саюзу ў Радзе Бясьпекі. Такім чынам, Расея ня мае права ні з прававога, ні з маральнага пункту гледжаньня выконваць функцыі старшыні Рады Бясьпекі», — адзначаецца ў заяве ўкраінскага прадстаўніцтва ў ААН.

У сувязі з гэтым украінская дэлегацыя лічыць немагчымым свой ўдзел у пасяджэньнях пад старшынствам Расе, калі ня будзе неабходнасьці тэрмінова давесьці інфармацыю, як гэта было пасьля нядаўняга расейскага ўдару па дзіцячай лякарні «Охматдит» у Кіеве.

Ва Ўкраіне перакананыя, што вайна, якую Расея пачала супраць Украіны, зьяўляецца падставай для перадачы права старшынёўства ў Радзе Бясьпекі ААН іншай краіне, як гэта прадугледжана правілам 20 часовых правілаў працэдуры.

Расея набыла паўнамоцтвы старшыні ў Радзе Бясьпекі ААН з 1 ліпеня. Паводле правілаў, старшынства працягваецца месяц.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея, якая вядзе вайну ва Ўкраіне, у ААН заклікала да «больш справядлівага сьветапарадку». Што ёй адказалі ў Радзе Бясьпекі