Навацыі ў правілы абмену валют набудуць моц у канцы кастрычніка, праз тры месяцы пасьля афіцыйнага апублікаваньня дакумэнту на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у новых правілах прапісаў, што касір можа ня браць у кліентаў – фізычных асобаў наяўную валюту, «попыт на якую зьяўляецца нязначным і афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да якой вызначае Нацбанк штомесяц».
Работнік абменьніка ня зможа адмовіць у продажы наяўнай замежнай валюты, якая ёсьць у касе. Гэтак было і раней. Выключэньне — калі яна прызначана для выдачы фізычным асобам зь іхных рахункаў, а таксама для выдачы юрыдычным асобам на выдаткі ў службовых выправах. Таксама ў абменьніку могуць адмовіць у абмене той валюты, якая прызначаная на выдачу рэшты і правядзеньне канвэрсіі.
Цяпер курсы валют на абмен павінны паказвацца на электронным таблё.
«Не дапускаецца ўказаньня рознай інфармацыі аб вызначаных абменных курсах на спэцыяльным электронным таблё і на інфармацыйным стэндзе або іншым носьбіце інфармацыі ў абменных пунктаў, касаў».
Банкі мусяць папярэджваць кліентаў у мабільных праграмах, якім будзе курс. Кліенты могуць патрабаваць скасаваньня валютна-абменнай апэрацыі, калі пры ёй адбыўся тэхнічны збой у працы плацежна-разьліковага тэрміналу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рубель будзе паступова таньнець да канца году». Што адбываецца з курсам валют ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Захоўваць у беларускіх банках валюту стала зусім нявыгадна, — эканамістка Лузгіна