Мі-28 — ударны верталёт, прызначаны для пошуку і зьнішчэньня бранятэхнікі, інжынэрных умацаваньняў, паветраных цэляў і жывой сілы праціўніка.
Губэрнатар Калускай вобласьці Уладзіслаў Шапша паведаміў аб крушэньні ў Жыздрынскім раёне верталёта Мі-28.
«На месцы працуюць апэратыўная група і выратавальнікі», — удакладніў губэрнатар вобласьці.
Паводле расейскіх СМІ, які спасылаюцца на Міністэрства абароны Расеі, экіпаж загінуў.
«Верталёт упаў у бязьлюднай мясцовасьці, на зямлі разбурэньняў няма. Папярэдняя прычына авіякатастрофы — тэхнічная няспраўнасьць», — адзначаецца ў паведамленьні.
Мі-28 — ударны верталёт, прызначаны для пошуку і зьнішчэньня бранятэхнікі, інжынэрных умацаваньняў, паветраных цэляў і жывой сілы праціўніка. Ён таксама здольны патруляваць мясцовасьць і ажыцьцяўляць выведку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Масквой разьбіўся самалёт Sukhoi Superjet з экіпажам на борце