Ужо сёньня: 40 гадоў ад сьмерці Ўладзімера Караткевіча

Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Віцебску

Падзеі 25 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

25 ліпеня 1984 году памёр пісьменьнік Уладзімер Караткевіч.

Уладзімер Караткевіч

Таксама ў гэты дзень

1410 — войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, Марыенбургу (сёньня горад Мальбарк у Польшчы). Абаронца Марыенбургу Генрых фон Пляўэн зрабіў сабе рэпутацыю выратавальніка крыжацкага ордэна ад татальнага зьнішчэньня.

1687Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны.

Партрэт Івана Мазепы мастака Васіля Лапаты

1826 — у Расейскай імпэрыі выкананыя сьмяротныя прысуды празь павешаньне пяцёх лідэраў паўстаньня («декабристов»).

Дзекабрысты перад пакараньнем сьмерцю, карціна Сямёна Лявянкова

1853 — у Менску створана першая прафэсійная пажарная каманда.

1917 — у Менску скончыўся Зьезд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый. У склад выканаўчага камітэту былі абраныя Ўладзімер Галубок, Язэп Лёсік, Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі.

1943 — у выніку перавароту адхілены ад улады і арыштаваны кіраўнік ураду Італіі, лідэр фашыстаў Бэніта Мусаліні.

1993 — у Лідзе адкрыты помнік Францішку Скарыну.

Помнік Францішку Скарыну ў Лідзе, скульптар Валерыян Янушкевіч

2004 — паводка ў Менску, падчас якой былі затопленыя цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча Нямігі.

У гэты дзень нарадзіліся

1903 Мікалай Несьцяровіч, беларускі навуковец, батанік-дэндроляг, акадэмік АН БССР.

1910 Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазытар, дырыгент, фальклярыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі.

1936 Леанід Левін, беларускі архітэктар, адзін з стваральнікаў мэмарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Яма».

Леанід Левін

1937 Дзьмітры Смольскі, беларускі кампазытар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі.

Дзьмітры Смольскі

1947 Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык, кандыдат у прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі на выбарах 2006 году.

Аляксандар Мілінкевіч

1948 Уладзімер Плешчанка, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Уладзімер Плешчанка

У памяці

1877 Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік «Слоўніка беларускай мовы».

1980 Уладзімір Высоцкі, савецкі бард, паэт, актор тэатру і кіно.

Уладзімір Высоцкі

1997 Натальля Арсеньнева, паэтка й перакладчыца, палітвысланка, дзяячка паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША.

Натальля Арсеньнева

2001 Дзяніс Хвастоўскі, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

2006 Янка Брыль, народны пісьменьнік БССР, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

Янка Брыль

2015Васіль Лазоўскі, мастак, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.