Паводле Хадановіча, 13 чалавек на сёньня застаюцца ў бальніцах, трое зь іх у цяжкім стане.
Чыноўнік паведаміў, што ў выніку ўрагану 338 населеных пунктаў аказаліся без вады, у 17 раёнах адбыліся адключэньні сотавай і тэлефоннай сувязі, былі пашкоджаныя дахі 6200 жылых дамоў, зь іх 3883 адноўленыя, зафіксавана больш за 13 тысяч выпадкаў падзеньня дрэваў.
На раніцу 23 ліпеня 22 населеныя пункты атрымлівалі электрычнасьць не ад энэргасыстэмы, а з дапамогай дызэль-генэратарных установак, паведаміла Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджаньняў у сыстэме электраперадачы, парушэньняў водазабесьпячэньня, разбурэньняў. Найбольш ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласьць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сытуацыі.
Раней МНС Беларусі паведамляла, што ў тыя дні ад непагадзі загінулі шэсьць чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рыхтуюцца да вайны, а генэратары ня ў стане купіць». Што расказваюць пра сытуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сьпёкі на Беларусь абрынуліся ўраганы. У Менску загінула дзяўчына, парушана энэргазабесьпячэньне ў 452 населеных пунктах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Біяпрыбіральні? Ніхто да такога не дадумаўся». Жыхары пра наступствы ўрагану на Гомельшчыне