«Яны працягваюць паўтараць, што я пагроза для дэмакратыі. А я пытаюся, што я зрабіў для дэмакратыі? На мінулым тыдні я атрымаў кулю за дэмакратыю», – сказаў былы прэзыдэнт ЗША.
Трамп зьявіўся на мітынгу з плястырам на вуху замест павязкі. Экс-прэзыдэнт таксама расказаў, што пасьля замаху яму напісаў старшыня КНР Сі Цьзіньпін, якога ён назваў выдатным хлопцам. Ён дадаў, што большасьць лідэраў зрабілі тое ж самае і яму было прыемна. Імёны палітыкаў Трамп не раскрыў.
Акрамя таго, Трамп заявіў, што ў выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах урэгулюе ўкраінскі канфлікт яшчэ да сваёй інаўгурацыі. «Я адзіны, хто можа зрабіць заяву: я перадухілю трэцюю сусьветную вайну», – дадаў кандыдат у прэзыдэнты ЗША.
Напад на Трампа адбыўся на мітынгу ў Пэнсільваніі. Адна з куль зачапіла яго вуха. Загінуў адзін удзельнік мерапрыемства, два чалавекі атрымалі раненьні.
20-гадовага стралка Томаса Мэцью Крукса забілі супрацоўнікі Сакрэтнай службы ЗША, якая займаецца аховай першых асоб дзяржавы. Гэта быў першы выпадак нападзеньня на амэрыканскага лідэра з 1981 года. Тады быў атакаваны прэзыдэнт Рональд Рэйган.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі — страта гістарычнага часу для краіны