Сума за паркоўку павышаецца на 3 рублі.
Дзяржаўнае аб’яднаньне «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» падвышае кошты на свае паслугі. Пра гэта аб’яднаньне паведаміла на сваім сайце.
Кошт захоўваньня транспартнага сродку масай да 3,5 тоны (легкавыя аўтамабілі) з 1 жніўня будзе складаць 49 рублёў. Раней гэтая сума была роўная 46 рублям.
Апошні раз тарыф павышаўся вясной 2023 году.
У распараджэньні ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» у Менску знаходзіцца 110 аўтастаянак, у тым ліку тры паркінгі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускія ўлады толькі парадаваліся». Па кім ударыць забарона на праезд у ЭЗ машын зь беларускімі нумарамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі»: БЧ дапамагла ў абыход санкцыяў завезьці ў Расею 90 люксавых аўтамабіляў