Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), адпаведная інфармацыя зьмяшчаецца ў лісьце Генэральнага сакратарыяту Інтэрполу на адрас прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Сэрбіі.
«Інтэрпол прызнае палітычную подбіўку справы журналіста. Як вынікае зь ліста, знаходжаньне Андрэя Гнёта ў „чырвоным сьпісе“ супярэчыць артыкулам 2 і 3 Статуту Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі», — зазначае БАЖ.
29 лютага паведамлялася, што Інтэрпол праводзіць праверку падставаў вышуку рэжысэра беларускімі ўладамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя аргумэнты суду, які вырашыў экстрадаваць Андрэя Гнёта ў Беларусь41-гадовы Гнёт — рэжысэр тэлерэклямы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднаньня SOS.by, прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Працаваў зь вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, «Бульбаш», «Аліварыя», «Спартак», «Беллакт», World of Tanks.
Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 году памежнай службай Сэрбіі пасьля прылёту ў Бялград, пасьля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрыманьня — знаходжаньне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрполу ад 21 верасьня 2023 году. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага перасьледу.
Праваабаронцы і адвакат Гнёта настойваюць, што яго перасьледуюць з палітычных, а не эканамічных матываў, як сузаснавальніка SOS.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі Вугоршчыны і Сэрбіі, якія падтрымліваюць кантакты з афіцыйным Менскам31 мая суд у Бялградзе пастанавіў, што патрабаваньне выдаць Гнёта беларускім праваахоўным органам законнае і павінна быць задаволенае «ў мэтах яго прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці па абвінавачаньні ва ўчыненьні крымінальнага злачынства паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў)».
Рашэньне Гнёт і яго адвакат атрымалі 13 чэрвеня і падалі апэляцыю.
Цяпер рэжысэр знаходзіцца ў Бялградзе пад хатнім арыштам.