Паводле інфармацыі «Вясны», Рыка Крыгера прызналі вінаватым ва «учыненьні выбуху ў мэтах аказаньня ўзьдзеяньня на прыняцьце рашэньняў органамі ўлады, застрашваньня насельніцтва, дэстабілізацыі грамадхкага парадку (акце тэрарызму), зьдзейсьненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».
У Менскім абласным судзе адмовіліся даваць інфармацыю пра вырак праз тэлефон.
Амбасада ФРГ у Менску 6 чэрвеня адказала на запыт Свабоды, ці вядома ёй пра судовы працэс над грамадзянінам Нямеччыны:
«Амбасада Нямеччыны ў Менску ведае пра выпадак і аказвае консульскія паслугі. Мы просім вас разумець, што мы ня можам камэнтаваць далейшыя дэталі асобных консульскіх спраў».
Гэта першы суд у Беларусі за «найміцтва». За намер далучыцца да вайсковых фармаваньняў ва Ўкраіне беларусаў судзяць паводле арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні»).
Сутнасьць абвінавачаньня праваабаронцам не вядомая. Афіцыйныя ведамствы нічога не паведамлялі пра затрыманьне ў такой справе.
Справу разглядаў Алег Лапека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Везьлі зь мяшкамі на галаве, не казалі, куды». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі зь беларускай турмы