Акруговы суд Варшавы прыняў рашэньне аб рэгістрацыі 4 ліпеня, кіраўніцтва арганізацыі даведалася пра гэта 18 ліпеня з судовага ліста, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал «Беларускага інстытуту публічнай гісторыі».
Галоўныя мэты Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, паводле заснавальнікаў:
- падтрыманьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў,
- стварэньне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалягічных установак,
- захаваньне памяці пра трагічныя пэрыяды гісторыі Беларусі,
- фармуляваньне бачаньня на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі Беларусі,
- папулярызацыя і прасоўваньне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялягічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўленьня, журналіст, дасьледчык сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўвайшлі шэраг спэцыялістаў у галіне гісторыі.
У траўні арганізацыя стварыла ў Тэлеграме і Youtube уласныя каналы. Там расказваюць пра падзеі беларускай гісторыі, публікуюць камэнтары розных беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў пра ключавыя падзеі Беларусі як мінулага, так і сучаснасьці, а таксама апавядаюць пра цікавыя імпрэзы і праграмы і анансуюць найбольш важныя падзеі, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія гісторыкі за мяжой стварылі «Інстытут публічнай гісторыі» і запусьцілі свой тэлеграм-канал ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бюджэт 6 мільёнаў эўра, штат 50 супрацоўнікаў. Прэзэнтавалі праект Нацыянальнага дасьледчага ўнівэрсытэту