Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» — беларуска Тацяна Рэўт, ірляндзкая журналістка, якая працуе на тэлеканале RTÉ.
00:43 — Ці сапраўды Ірляндыя такая багатая?
5:08 — Хто ініцыяваў рэформы ў Ірляндыі
8:13 — Ці адчуваюць людзі багацьце сваёй краіны
11:57 — Чаму ў Ірляндыі настолькі востры жыльлёвы крызіс?
16:08 — Ці датычыць жыльлёвы крызіс гарадоў і вёсак, апрача Дубліна
19:06 — На што выдаткоўваецца прафіцыт бюджэту
21:32 — Як функцыянуе служба аховы здароўя ў Ірляндыі
27:51 — Як паўплываў Брэксіт на ірляндзкую эканоміку
31:48 — Ірляндыю называюць «кітайскім хабам у Эўропе». Як так сталася?
35:45 — Ці ёсьць у Ірляндыі антыімігранцкія настроі?
43:50 — Ці абмяркоўваецца далучэньне да рэспублікі Паўночнай Ірляндыі?
47:05 — Ці ўдаецца Ірляндыі адраджаць сваю мову і што яднае ірляндцаў як нацыю?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.
Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.
Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.
Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Spotify
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.