На 75-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Вергеенка. Вядомы футбольны брамнік, сярэбраны мэдаліст моладзевага першынства Эўропы 1972 году ў складзе зборнай СССР, чэмпіён СССР у складзе менскага «Дынама».
Кар’еру пачаў у родным Гомлі ў складзе «Гомсельмашу». Затым у складзе дынамаўцаў беларускай сталіцы Вергеенка правёў 13 сэзонаў. Быў капітанам каманды, а аднойчы нават правёў за менчукоў гол, пасьпяхова прабіўшы 11-мэтровы ў браму бакінскага «Нефтчы».
Пасьля заканчэньня кар’еры гульца брамнік стаў трэнэрам. Узначальваў менскае «Дынама», зь якім на пачатку 90-х гадоў двойчы станавіўся пераможцам першынства Беларусі. Быў першым трэнэрам нацыянальнай зборнай ужо незалежнай Беларусі. Пазьней узначальваў нацыянальную каманду яшчэ раз.
Пазьней стаў працаваць у асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу». Займаў там розныя пасады, у тым ліку быў намесьнікам кіраўніка. Ягоны сын Аляксей таксама працуе ў футболе, ён трэнэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр легендарны беларускі футбаліст, былы форвард менскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Герасімец