Пара байкераў загінула пад коламі цягніка ў Стаўпецкім раёне, паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту.
Мужчына і жанчына пераяжджалі на матацыкле пераход перад электравіком. Машыніст спачатку ўжыў гукавы сыгнал, а затым прымяніў экстранае тармажэньне. Але прадухіліць наезд не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў пацярпелыя загінулі на месцы.
На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Абставіны будзе ўстанаўліваць Стаўпецкі раённы аддзел Сьледчага камітэту. Ён распачаў праверку па факце гібелі людзей.
Паводле інфармацыі прэс-службы Беларускай чыгункі, надзвычайнае здарэньне адбылося ў 9:34 раніцы нядзелі. Там адзначылі, што матацыкліст парушыў правілы дарожнага руху, выехаў на пешаходны пераход, нягледзячы на цягнік № 734 Берасьце-Менск, які падыходзіў да станцыі.
З-за пашкоджаньня саставу цягнік вымушана на некалькі гадзін затрымаўся на станцыі.