Замах на былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Пэнсільваніі. ФОТА

Калі Трампа выводзілі са сцэны, ён павярнуўся да натоўпу, махнуў кулаком у паветра і, здаецца, закрычаў: «Змагацца! Змагацца! Змагацца!»

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі і былы прэзыдэнт краіны Дональд Трамп прыбыў на перадвыбарчы мітынг 13 ліпеня ў Батлер, штат Пэнсільванія.

Прыхільнікі Трампа

Агенты сакрэтнай службы ЗША прыкрываюць Трампа на сцэне перадвыбарчага мітынгу пасьля стрэлаў.
Улады ЗША ідэнтыфікавалі 20-гадовага мужчыну як падазраванага ў зьдзяйсьненьні, як было апісана, «замаху».
Паліцэйскія снайпэры адкрылі агонь у адказ пасьля стрэлаў, калі Трамп выступаў на мітынгу ў Батлеры.
Трампа выводзяць са сцэны
На правым вуху і шчацэ Трампа была бачная кроў. Агенты Сакрэтнай службы пасадзілі яго ў машыну і пакінулі месца замаху.
Узброены чалавек, Томас Мэт'ю Крукс, быў забіты афіцэрамі Сакрэтнай службы, а таксама, як паведамляецца, загінуў яшчэ адзін глядач. Яшчэ два чалавекі атрымалі цяжкія раненьні.
Кевін Роджэк, агент ФБР, які адказвае за бюро ў Пэнсільваніі, заявіў, што стральба расьсьледуецца як «замах на забойства».