Дата дня
14 ліпеня 2021 — арыштаваныя праваабаронцы «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч. Яны будуць асуджаныя адпаведна на 10, 9 і 7 гадоў турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта людзі, якія ніколі не здаюцца». У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці да трэцяй гадавіны арышту праваабаронцаў «Вясны»Таксама ў гэты дзень
14 ліпеня 1789 году ў Парыжы была ўзятая турма Бастылія. З гэтай падзеі пачалася Вялікая француская рэвалюцыя.
1099 — падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Ерусалім.
1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі «Нашай нівы» Іван Луцкевіч разам зь сябрамі.
1920 — Чырвоная Армія заняла Вільню.
1990 — выйшаў указ Міхаіла Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР».
1995 — чачэнскія ваеўнікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у шпіталі гораду Будзённаўску.
2020 — у Менску людзі масава выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Бабарыкі і Цапкалы. Каля ЦВК утварыліся кілямэтровыя чэргі, каб падаць скаргу. Адбыўся амонаўскі „хапун“
2022 — апошняе слова Зьмітра Дашкевіча ў судзе: „Было б прасьцей, каб мы бачылі перад сабой зьвяроў. А яны ўсьміхаюцца“
У гэты дзень нарадзіліся
1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік.
1918 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.
1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык.
1942 — Хавіер Саляна, гішпанскі палітык, генэральны сакратар NATO ў 1995–1999 гадах.
У памяці
1992 — Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.
1994 — Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак.
2002 — Уладзімер Кармілкін, беларускі фатограф.