Нацбанк Беларусі павышае нарматыў абавязковых рэзэрваў банкаў у замежнай валюце, адпаведнае рашэньне прынялі 12 ліпеня 2024 году. У выніку банкам стане менш выгадна прыцягваць валюту ад насельніцтва і бізнэсу.
З 1 жніўня 2024 году нарматыў адлічэньняў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у фонд абавязковых рэзэрваў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце павышаецца з 18% да 20%, паведамляе прэс-служба.
Апошні раз гэты паказчык павышалі з 1 студзеня 2024 году — таксама на два працэнты (з 16 да 18%).
Акрамя таго, рашэньнем Нацбанка з 17 ліпеня 2024 году з 10, 5% да 11% гадавых павышаюцца стаўкі па крэдыце овэрнайт (крэдыт на адну ноч, якім можа скарыстацца юрыдычная асоба для атрыманьня дадатковага даходу або для кароткатэрміновай пазыкі).
«Прынятыя рашэньні будуць садзейнічаць падтрыманьню цэнавай і фінансавай стабільнасьці, а таксама нададуць дадатковы імпульс працэсам дэвалютызацыі беларускай эканомікі», — гаворыцца ў камэнтары Нацбанку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будзе з курсам даляра, які Лукашэнка назваў «варожай валютай», — тлумачыць эканамістка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы не давяраюць ні беларускім банкам, ні беларускаму рублю. І чакаюць высокай інфляцыі