У Беларусі ўведзена крымінальная адказнасьць за выезд без дазволу за мяжу асобаў, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў. Зьмены ў закон апублікаваныя на pravo.by.
Згодна з дакумэнтам, для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, павінны атрымліваць адмысловы дазвол.
Таксама законам унесьлі дапаўненьні ў Крымінальны кодэкс у артыкул 375-2 КК «Парушэньне патрабаваньняў да абароны дзяржаўных сакрэтаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Замест таннага марозіва — новы Гулаг». Былы чыноўнік пра пастанову ўрадуУ першай частцы гэтага артыкулу ідзе размова аб адказнасьці за наўмыснае перамяшчэньне носьбіта сакрэтаў за межы краіны пры адсутнасьці прыкметаў здрады дзяржаве, шпіянажу, выдаваньня дзяржаўнай і службовай таямніцы. Другая частка выкладзена ў новай рэдакцыі. Там гаворыцца аб выезьдзе асобы, якая мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў, за мяжу без дазволу. Такое правапарушэньне караецца штрафам, арыштам, абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Таксама артыкул 375-2 дапоўнены трэцяй часткай, якая вызначае пакараньне за дзеяньні, указаныя ў першай і другой частках, якія прывялі да цяжкіх наступстваў. Яно караецца тэрмінам да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі абмежавалі выезд з краіны «палітычным», высокім чыноўнікам і сілавікам