Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Замест таннага марозіва — новы Гулаг». Былы чыноўнік пра пастанову ўраду


Арцём Брухан, каляж
Арцём Брухан, каляж

Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. Цяпер ім трэба будзе пісаць заяву за 10 дзён да даты выезду. У дакумэнце трэба пазначыць краіну, мэту паездкі, адрасы знаходжаньня і кантактныя зьвесткі. А паводле законапраекту, які сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў, фізычныя і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам.

У праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium гэтыя зьмены камэнтуе Арцём Брухан, аналітык «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», былы супрацоўнік Берасьцейскага аблвыканкаму.

Цалкам гутарку глядзіце ў відэафармаце.

Фрагмэнты з гутаркі:

  • Чыноўнікі думалі, што яны будуць прывілеяваным саслоўем, якога ня тычацца абмежаваньні. Цяпер высьветлілася, што гэта ня так.
  • У пастанове нават ня вызначаныя крытэры, паводле якіх чыноўнікам могуць дазволіць ці не дазволіць выезд за мяжу.
  • У вырашэньні гэтага пытаньня шмат залежыць ад начальства. І гэта павялічвае неабходнасьць быць больш ляяльным да свайго кіраўніка.
  • Калі вы пішаце нейкі запыт старшыні выканкаму, гэты запыт можа праляжаць некалькі тыдняў — у яго рукі да гэтага ня дойдуць.
  • У пастанове ёсьць пункт «для службовага карыстаньня». Магчыма, там неяк рэглямэнтуецца выезд у Расею, але гэта толькі здагадкі. Зь іншага боку, як гэта пракантраляваць, калі няма кантролю на мяжы?
  • І пастанова ўраду, і законапраект аб інфармаваньні пра замежнікаў скіраваныя на павелічэньне кантролю. Адбудоўваецца нэасавецкая сыстэма. Але калі разьлічвалі на таннае марозіва і бясплатныя кватэры, дык замест іх новы Гулаг і КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG