Францішка Сокалава працавала ў Славянскай бібліятэцы ў Празе і прафэсійна цікавілася беларускай мовай, гісторыяй і культурай. Яна аўтарка навуковых артыкулаў пра дзейнасьць Францішка Скарыны і многіх перакладаў беларускай паэзіі на чэскую мову. Сярод тых, чые творы яна пераклала, Ларыса Геніюш, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў.
Францішка Сокалава была вялікім сябрам беларусаў Чэхіі і брала ўдзел у многіх беларускіх грамадзкіх і культурных імпрэзах. У 1996 годзе падчас адкрыцьця ў Празе помніка Францішку Скарыну з удзелам міністра замежных спраў Беларусі Сянька і віцэ-прэм'ера Беларусі Русака яна арганізавала са сваімі чэскімі сябрамі акцыю пратэсту супраць задушэньня дэмакратыі ў Беларусі — прысутныя чэхі ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі і закрычалі «Ганьба».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе адзначылі 505-ю гадавіну выхаду Бібліі Францішка Скарыны. ФОТАРазам са сваім мужам, міністрам адукацыі Чэхіі Янам Сокалам яна не аднойчы брала ўдзел ва ўшанаваньні памяці прэзыдэнтаў БНР на Ольшанскіх могілках у Празе ў дзень Волі 25 Сакавіка.
У 2017 годзе, ужо на інвалідным вазку, яна прысутнічала на адкрыцьці ў Славянскай бібліятэцы выставы ў гонар 500-годзьдзя выданьня ў Празе Бібліі Францішка Скарыны.
У апошнія гады Францішка Сокалава цяжка хварэла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Францішка захапілася Францішкам (Хроснай маці чэскай беларусістыкі – 70)