10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва над Цімурам Рызапурам пачынаецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»). Справу разглядае судзьдзя Натальля Панасенка.
Цімура затрымалі 30 верасьня 2020 году ў Берасьці. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз у жывот і чатыры разы – у ягадзіцу. Пазьней яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 КК. Цімура на волі чакаюць жонка і трое непаўналетніх дзяцей.
Цімуру прызначылі 4,5 года зьняволення. Тэрмін пакарання палітвязень спачатку адбываў у наваполацкай калёніі. Адміністрацыя рэгулярна зьмяшчала яго ў штрафны ізалятар, а потым перавяла ў ПКТ. Пазьней яму ўзмацнілі пакараньне і перавялі на турэмны рэжым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды»: Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня