Падзеі 10 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
1994 — першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у другім туры абралі Аляксандра Лукашэнку.
Для абсалютнай большасьці палітызаванай публікі зыход прэзыдэнцкіх выбараў выявіўся нечаканым, бо на пачатку кампаніі ў Лукашэнкі не было падтрымкі ні дзяржапарату, ні партыйных структураў, ні буйнога бізнэсу.
У ходзе выбарчай кампаніі Лукашэнка некалькі разоў парушаў заканадаўства. Кожны з гэтых выпадкаў мог стаць падставай для расьсьледаваньня Цэнтральнай выбарчай камісіяй паводзінаў кандыдата ў прэзыдэнты. Аднак ня стаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьбег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсьці інакш
У гэты дзень
1917 — Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».
1919 — у Горадні польскія ўлады забаранілі газэту «Родны край», а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі.
1922 — абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэлхісэдэкам.
1941 — пачалася Смаленская абарончая апэрацыя. Упершыню ў Другой усясьветнай вайне нямецкія войскі перайшлі ад наступу да абароны.
1972 — у вёсцы Вязынка Маладэчанскага раёну адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.
1991 — адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.
1992 — Беларусь стала чальцом Міжнароднага валютнага фонду.
2000 — у Менску, на мэмарыяле «Яма», адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця помніка-мэмарыялу ахвярам Галакосту.
2023 — з горадзенскай турмы мастака Алеся Пушкіна пры сьмерці прывезьлі ў шпіталь БСМП у Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбывалася з Алесем Пушкіным апошнія 2,5 года і хто за гэта адказны. ХронікаУ гэты дзень нарадзіліся
1509 — Жан Кальвін, францускі рэлігійны рэфарматар.
1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст.
1871 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік, аўтар вядомага цыклю раманаў «У пошуках страчанага часу».
1857 — Анатоль Бонч-Асмалоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэвалюцыянэр-народнік, мэмуарыст.
1871 — Павал Дземідовіч, беларускі этнограф і фальклярыст.
1891 — Павал Валошын, палітык, беларускі пасол польскага сэйму, ахвяра сталінізму.
1895 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, нарадзіўся ў Глыбокім. Сухі спраектаваў больш як 50 самалётаў, 30 зь якіх былі пабудаваныя і выпрабаваныя.
1900 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.
1913 — Нiна Вайтовiч, беларуская мовазнаўца.
1942 — Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт.
У памяці
2018 — памёр Мікалай Дземянцей, старшыня Вярхоўнага Савету БССР у 1990-91 гг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дземянцей: той, хто не жадаў быць першым