Віталь Каракорскі нарадзіўся 2 студзеня 1958 году ў Бабруйску. Сваім дзіцячым і юнацкім гадам прысьвяціў тры эсэ, якія зачытваў у адмысловых перадачах беларускай службы Радыё Свабода: «Бабруйск. 1960-я. Эсэ пра дзяцінства», «Біржа эмігрантаў», «Бабруйская багема».
Не аднойчы выступаў на хвалях нашага радыё як экспэрт у справах пашырэньня NATO на ўсход, ізраільска-палестынскага канфлікту, суду над камунізмам, галакосту ў Беларусі — «Ці адказныя беларусы за галакост?» ды іншых.
Віталь вызначаўся дасьведчанасьцю ва ўзьнятых тэмах і канцэптуальным поглядам на іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія карані тэрарызму. Пэрформанс як тэрактВіталь Каракорскі браў удзел ува ўсіх беларускіх мэдыйных праектах у Літве, спрычыняўся да беларускай грамадзкай дзейнасьці, быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамадан, Ханука, Каляды