Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах, павінны пакінуць тэрыторыю Эўразьвязу да 10 ліпеня. Гэта зьвязана з 14-м пакетам санкцыяў Эўразьвязу, паведамляе мытня Літвы.
Як тлумачыць літоўская мытня, 29 чэрвеня былі апублікаваныя зьмены ў рэглямэнт Рады Эўразьвязу, якія ўводзяць забарону на перавозку грузаў па тэрыторыі ЭЗ аўтаперавозчыкамі, якія выкарыстоўваюць зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку калі яны буксуюцца цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах.
Абноўлены рэглямэнт набыў моц 1 ліпеня, але ў кампаніяў не было часу адаптавацца да новых умоваў.
Літоўская мытня папярэджвае, што гэтыя прычэпы і паўпрычэпы, якія выкарыстоўваюцца для вывазу тавараў (экспарту, рээкспарту і транзыту), павінны пакінуць тэрыторыю ЭЗ да 10 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увёў супраць Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адключэньне чарговых банкаў ад SWIFT, ліміт на перавод у ЭЗ больш за 100 тыс. эўра. Што азначаюць сэктаральныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі