Хоць будучы прэмʼер-міністар Кір Стармэр і ягоная левацэнтрысцкая партыя паабяцалі сьвежы падыход да брытанскіх эканамічных праблем і крызісу кошту жыцьця ў краіне, яны не сыгналізавалі аб кардынальным разрыве з палітыкай папярэдняга ўрада, які аказваў магутную вайсковую і дыпляматычную падтрымку Ўкраіне ў яе барацьбе з расейскай агрэсіяй.
Лейбарысты намякнулі на больш прымірэнчы тон, чым іхныя папярэднікі-кансэрватары, у адносінах з Эўразьвязам, партыя зрабіла ўсё магчымае, каб запэўніць NATO і іншых саюзьнікаў, якія дапамагаюць Кіеву, што Лёндан і далей будзе разглядаць Расею як пагрозу для Эўропы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўжо падзякаваў кансэрватарам і павіншаваў новы лейбарысцкі ўрад зь «пераканаўчай перамогай на выбарах».
Чакаецца, што Стармэр, 61-гадовы былы юрыст, які ўзначаліў лейбарыстаў чатыры гады таму, наведае Букінгемскі палац на працягу некалькіх гадзін, каб сустрэцца з каралём Карлам і пачаць сваю працу на пасадзе прэмʼер-міністра.
«Такі мандат накладвае вялікую адказнасьць», — сказаў Стармэр сваім прыхільнікам на досьвітку, калі перамога лейбарыстаў стала відавочнай.
Дэвід Ламі, які, як чакаецца, стане міністрам замежных спраў у лейбарысцкім урадзе Стармэра, заяўляў, што вяртаньне лейбарыстаў да ўлады пакладзе пачатак замежнай палітыцы «прагрэсіўнага рэалізму».
Але перазагрузка замежнай палітыкі, якую Ламі назваў сярод мэтаў лейбарыстаў, прадугледжвае аднаўленьне сувязяў з Эўропай, каб выправіць частку шкоды, прычыненай пасьля Brexit, барацьбу са зьмяненьнем клімату і больш агрэсіўнае ўзаемадзеяньне з краінамі Глябальнага Поўдня.
Што да абароны, то Стармэр і лейбарысты назвалі сваю прыхільнасьць вядучай ролі NATO ў трансатлянтычнай бясьпецы «няўхільнай».
Украіне лейбарысты паабяцалі «няўхільную» вайсковую, фінансавую, дыпляматычную і палітычную падтрымку. Маніфэст лейбарыстаў таксама заклікае дапамагчы Ўкраіне пракласьці шлях да сяброўства ў NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вялікай Брытаніі на парлямэнцкіх выбарах перамагаюць лейбарысты на чале з Кірам Стармэрам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе