На гэты момант у NATO ўваходзяць 32 дзяржавы. На саміт у Вашынгтон, што пройдзе на наступным тыдні, зьбяруцца іх кіраўнікі, у тым ліку Швэцыі і Фінляндыі, якія ўступілі ў альянс нядаўна. Але на саміце ня будзе прэзыдэнта Баўгарыі Румэна Радэва. Ягоная краіна ўваходзіць у NATO з 2004 году, прэзыдэнт выконвае ў дзяржаве прадстаўнічыя функцыі, але ягоная адсутнасьць усё адно будзе прыкметнай, адзначае цэнтральная служба Радыё Свабода.
Румэн Радэў заявіў, што зь ім не кансультаваліся наконт дакумэнту, які будзе прадстаўлены на саміце і ў якім выкладзена афіцыйная пазыцыя Баўгарыі адносна вайны Расеі супраць Украіны, а таксама абавязаньні альянсу ў аказаньні дапамогі Кіеву.
Замест Радэва ў ЗША прыляціць толькі выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Баўгарыі Дымітар Глаўчаў. Плянавалася, што ён будзе ў Вашынгтоне разам з Радэвым, але цяпер выявілася, што сам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны NATO дамовіліся вылучыць Украіне 40 млрд эўра ў 2025 годзе61-гадовы Радэў, чыя пасада ў значнай ступені цырыманіяльная, уплывае на грамадзкую думку. Раней ён ясна даў зразумець, што не падтрымлівае адпраўку вайсковай дапамогі Ўкраіне. Паводле палітыка, такая дапамога толькі падаўжае канфлікт. Тых, хто выступае за такую падтрымку, ён назваў «распальвальнікамі вайны».
Некаторыя праціўнікі Радэва ўнутры краіны назвалі дэмарш прэзыдэнта «пацьверджаньнем, што ён абслугоўвае замежныя інтарэсы, а ня ўнутраныя». Колішняя амбасадарка Баўгарыі ў ЗША Элена Паптодарава адзначыла, што адсутнасьць Радэва нават пойдзе на карысьць, бо зьніклі асьцярогі наконт таго, што той ад імя Баўгарыі будзе спрабаваць прасоўваць пракрамлёўскі парадак дня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На мяжы ідзе гібрыдная вайна». Міністры абароны Польшчы і Літвы сустрэліся ля мяжы зь Беларусьсю28 чэрвеня прэс-служба баўгарскага ўраду заявіла, што пазыцыя Рады міністраў уключае пацьвярджэньне ваеннай падтрымкі Кіева Сафіяй, а таксама разуменьне таго, што Ўкраіну не павінны прымушаць адмаўляцца ад тэрыторыі для дасягненьня любога міру з Расеяй.
Радэў даўно выказваў скептыцызм адносна дапамогі NATO Ўкраіне і спрабаваў блякаваць такія намаганьні, сьцьвярджаючы, што гэта толькі распаліць больш шырокі канфлікт. Гэта тая пазыцыя, якую падтрымліваюць іншыя пракрамлёўскія дзеячы, у тым ліку прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан. Дарэчы, менавіта да яго на перамовы Радэў адправіўся ў траўні замест іншай сустрэчы па лініі Паўночнаатлянтычнага альянсу. Тады ў Сафіі праходзіла паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Вугоршчыны прыбыў у Кіеў зь першым за апошнія 12 гадоў візытам