Справу разглядала судзьдзя Тацяна Шыман, паведамляе «Вясна».
Першы раз Уладзімера Таўкача затрымалі 26 верасьня 2023 году і прысудзілі 10 дзён арышту. Тады ў ягоным тэлефоне выявілі нацыянальную сымболіку і свастыку, якія ён зьмясьціў у 2021 годзе.
Вясной 2024 году падчас ператрусу ў пэнсіянэра канфіскавалі кампутар, дзе знайшлі ягоныя вершы. Экспэрты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць зьмяшчаць абразу Аляксандра Лукашэнкі.
У ходзе судовага пасяджэньня Таўкачу стала блага, яму выклікалі «хуткую», якая адвезла яго ў шпіталь. Але празь некалькі гадзін суд аднавіўся.
18 чэрвеня суд прызнаў Таўкача вінаватым і пакараў абмежаваньнем волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады («хатняя хімія»).