Чакаецца, што краіны NATO зацьвердзяць гэтае абавязаньне на саміце ў Вашынгтоне, які адбудзецца на наступным тыдні.
Раней генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг папрасіў саюзьнікаў узяць на сябе шматгадовыя абавязаньні захаваць вайсковую дапамогу Кіеву на тым жа ўзроўні, што і пасьля пачатку вайны, што складае каля 40 мільярдаў эўра за год.
Па словах суразмоўцы агенцтва, краіны NATO не падтрымалі гэтую прапанову, але дамовіліся перагледзець унёскі саюзьнікаў на будучых самітах.
Яны таксама вырашылі падрыхтаваць на працягу наступнага году дзьве справаздачы, каб вызначыць, якая краіна і што пастаўляе Ўкраіне. Такім чынам саюзьнікі хочуць павысіць празрыстасьць у пытаньні разьмеркаваньня паміж краінамі NATO выдаткаў на дапамогу Кіеву.