Працоўная група ААН у адвольных затрыманьнях прызнала, што перасьлед карэспандэнта амэрыканскага выданьня The Wall Street Journal Эвана Гершковіча ў Расеі парушае адразу некалькі пунктаў Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, а ягонае затрыманьне — адвольнае.
Экспэрты групы паведамілі, што запрошвалі ва ўрадзе Расеі інфармацыю аб падставах для арышту журналіста, аднак адказу не атрымалі.
«Прымаючы да ўвагі ўсе абставіны справы, прымальным сродкам прававой абароны было б неадкладнае вызваленьне спадара Гершковіча і наданьне яму права на кампэнсацыі, прадугледжанае міжнародным правам», — працытавала заяву юрыдычнага органу ААН агенцтва AFP.
Суд над Эванам Гершковічам пачаўся 26 чэрвеня ў Екацерынбурзе (Расея). Ён праходзіць у закрытым для журналістаў рэжыме. Пракуратура Расеі абвінаваціла яго ў тым, што інфармацыя, якую ён зьбіраў для сваіх рэпартажаў, была сакрэтнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спэктакль» і «фіктыўны працэс». У ЗША пракамэнтавалі суд над журналістам Гершковічам32-гадовы Эван Гершковіч ужо адседзеў больш за год у турме пасьля таго, як яго арыштавалі ў рэстаране Екацерынбургу ў сакавіку 2023 году. Ён стаў першым заходнім журналістам, арыштаваным у Расеі за шпіянаж, з часоў развалу Савецкага Саюзу.
Як паведамілі ў судзе, новае паседжаньне ў справе Эвана Гершковіча, які абвінавачваецца ў Расеі ў шпіянажы, адбудзецца 13 жніўня.
Уладзімір Пуцін у лютым 2024 года намякаў у інтэрвію амэрыканскаму журналісту Такеру Карлсану аб жаданьні «дамаўляцца» аб вызваленьні Гершковіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Расеі адмовіўся перавесьці журналістку Свабоды Алсу Курмашаву пад хатні арыштСярод іншых грамадзян ЗША, затрыманых у Расеі, ёсьць журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава, затрыманая летась за тое, што не зарэгістравалася як «іншаземны агент».
Курмашава мае двайное, расейскае і амэрыканскае, грамадзянства, Радыё Свабода асудзіла справу супраць Курмашавай як палітычна матываваную.