Дата дня
1944 — вызваленьне Менску Чырвонай Арміяй ад нацысцкай акупацыі.
Таксама ў гэты дзень
1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. За наступныя чатыры гады акупацыі горад моцна пацярпеў ад рабаваньняў і амаль спусьцеў.
1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.
1890 — штат Айдаха ўвайшоў у склад ЗША, стаўшы 43-м штатам.
1961 — запалены вечны агонь каля манумэнту Перамогi ў Менску.
1962 — Францыя абвясьціла незалежнасьць Альжыру, бо на рэфэрэндуме за гэтае рашэньне выказаліся 75% тых, хто прагаласаваў. Часовы ўрад Альжыру ў выгнаньні вярнуўся ў краіну.
1964 — у ЗША прыняты Закон аб грамадзянскіх правах, які забараняе расавую сэгрэгацыю.
1973 — у Хэльсынкі пачала працу Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праз два гады ў сталіцы Фінляндыі быў падпісаны Заключны акт нарады.
1996 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.
2019 — у Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для сьвяточнага фаервэрку. Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Недавызваленая Беларусь і «крывавы салют». 10 фактаў пра Дзень Рэспублікі і падзеі вакол яго
У гэты дзень нарадзіліся
1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка.
1883 — Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.
1896 — Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.
1910 — Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.
1918 — Рыгор Бярозкін, беларускі літаратурны крытык, вязень ГУЛАГу.
1937 — Том Стопард, брытанскі драматург.
1949 — Віктар Купрэйчык, беларускі гросмайстар па шахматах, грамадзкі дзеяч.
У памяці
1871 — памёр Станіслаў Шумскі, герой паходу Напалеона на Маскву, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 году і акцыі Сымона Канарскага, маршалак віленскі, мэмуарыст.
1904 — Тэадор Герцль, аўстрыйскі габрэйскі журналіст, палітык, заснавальнік палітычнага сіянізму.
1969 — Браян Джонс, рок-музыка, гітарыст The Rolling Stones.
1971 — Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр.
1977 — Еўдакiя Лось, беларуская паэтка.
1987 — Кастусь Губарэвіч, беларускі драматург.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без параду, але з салютам. Як зьмяняюцца выдаткі ўладаў на сьвяткаваньне 9 Траўня