Раней Ігара Аліневіча неаднаразова зьмяшчалі ў штрафны ізалятар.
Палітзьняволенага анархіста Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 гадоў зьняволеньня, перавялі з жодзінскай турмы ў шпіталь для зьняволеных. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Право на восстание». Падрабязнасьці невядомыя.
Напрыканцы траўня паведамлялі, што Аліневіча зьмясьцілі ў ШЫЗА. Раней яму неаднаразова прызначалі такое пакараньне. На знак пратэсту Аліневіч трымаў галадоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Штомесяц сядзяць у ШЫЗА». Навіны ад анархістаў Аліневіча і Емяльянава, якіх трымаюць у самых строгіх турмах- 22 сьнежня 2021 году Менскі абласны суд прызначыў анархістам Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву — па 20 гадоў калёніі, Дзьмітрыю Разановічу — 19 гадоў калёніі, Дзьмітрыю Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага паседжаньня праходзіў у закрытым рэжыме.
- Іх абвінавацілі паводле артыкула 289 Крымінальнага кодэксу «Тэрарызм», а таксама паводле артыкула 295 «Незаконнае абарачэньне зброі». Палітвязьням паставілі ў віну падпал чатырох аўтамабіляў каля будынку пракуратуры ў Салігорску і мясцовага аддзяленьня Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў.
- Праз час пасьля прысуду Аліневіча этапавалі з мазырскай калёніі ў жодзінскую турму.