Інцыдэнт адбыўся каля 17:40 панядзелка ў пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль. Мужчына спрабаваў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы без адзеньня і дакумэнтаў.
«Мужчына паводзіў сябе неадэкватна, дрэнна арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў памежнаму нараду. Праведзены мэдычны агляд затрыманага выявіў стан наркатычнага ап’яненьня», — расказаў Sputnik Беларусь афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.
Парушальніка затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня для далейшага разбору. Цяпер яго асоба высьвятляецца.
Мужчыну прыцягнуць да адказнасьці за наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Беларусі, а таксама парушэньне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы зь Літвой затрымалі двух беларусаў з дронаміАкрамя таго, у адносінах парушальніка пачата праверка паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 366 КК («Гвалт у дачыненьні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі»).
1 ліпеня голы мужчына бег па Варшаўскім мосьце з Польшчы ў Беларусь. «Што зь ім было далей, невядома. Некаторы час польскія памежнікі не прымалі транспарт, які рухаўся зь Беларусі», — адзначыў чытач.
Пра тое, што каля 19:00 польскі бок спыніў прыём аўтамабіляў і аўтобусаў, паведамляе «Віртуальны Брэст». На мост маглі трапіць толькі тыя, хто рухаўся ў кірунку Беларусі.
Адзначаецца, што па стане на 21:30 рух цалкам аднавілі ў абодва бакі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне паказалі, як аднавілі свае заставы ў Валынскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю. ФОТА