Затрымалі прадпрымальніка
Сілавікі затрымалі прадпрымальніка, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Відэа з затрыманым апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. На відэа ён кажа, што ў 2020 годзе некалькі разоў наведваў «несанкцыянаваныя мерапрыемствы». Таксама ён напісаў на плоце «Праўду не замалюеш», а на будынку — «Жыве Беларусь!».
Сьцьвярджаецца, што прадпрымальнік слаў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусь» зьвесткі сваіх былых калег зь дзяржаўнай працы.
У Горадні за ўдзел у пратэстах судзяць адразу трох чалавек
У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні ідзе суд над Глебам Чарвяковым, Паўлам Кебічам і Эдуардам Малмыгам. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). Справу разглядае Віталь Лабоцкі, паведамляе «Вясна».
Вядома, што Паўла Кебіча затрымалі ў сакавіку, калі той вярнуўся з Польшчы. Затрыманьне адбылося на вуліцы гораду.