Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўпершыню возьме ўдзел у «Славянскім базары ў Віцебску», — паведамляе reform.news са спасылкай на Міністэрства культуры.
Днямі ад удзелу ў музычным фэстывалі «Славянскі базар» адмовілася Армэнія. Гэта адбылося пасьля таго, як прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ня зьявіцца на тэрыторыі Беларусі, пакуль ёй кіруе Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары ў Віцебску»На сёлетнім «Славянскім базары» чакаецца 5 тысяч удзельнікаў з 33 краін. Імпрэза адбудзецца без афіцыйнага ўдзелу Ўкраіны. На мерапрыемстве заплянаваная праграма дзён «саюзнай дзяржавы», галоўны канцэрт пройдзе пад назвай «Народное братство дороже всякого богатства». А адмысловым госьцем фэстывалю стане Ленінградзкая вобласьць Расеі.
XXXIII Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 9 па 15 ліпеня.