Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары ў Віцебску»


Фэставаль «Славянскі базар у Віцебску», ліпень 2023
Фэставаль «Славянскі базар у Віцебску», ліпень 2023

Армэнія прыняла рашэньне «ня ехаць у Беларусь і ня ўдзельнічаць» у штогадовым міжнародным фэстывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2024 годзе.

Агенцтва «Позірк» цытуе гэтую заяву кіраўніка афіцыйнай армянскай дэлегацыі конкурсу, дырэктара Дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва імя Шарля Азнавура ў Ерэване Врэжа Кіракасяна.

Адмова ад удзелу адбылася «з прычыны заявы прэм’ер-міністра Армэніі аб спыненьні афіцыйных адносін паміж Рэспублікай Армэнія і Рэспублікай Беларусь».

Пры гэтым Кіракасян выказаў надзею, што «палітычная барацьба будзе вырашаная ў найбліжэйшай будучыні на аснове любові і салідарнасьці, і сяброўскія адносіны паміж двума народамі працягнуцца».

2 чэрвеня, выступаючы перад парлямэнтам, прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян заявіў пра магчымы выхад Армэніі з АДКБ.

13 чэрвеня ён заявіў, што ніводзін прадстаўнік Армэніі «з гэтага моманту» не паедзе ў Беларусь. Адносіны паміж уладамі пры гэтым ня спыненыя.

«Адзін з кіраўнікоў краін АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджана. І пасьля гэтага я паеду з кіраўніком Беларусі ў фармаце АДКБ нешта абмяркоўваць? Канстатую, што з гэтага часу больш ніколі не паеду ў Беларусь. Пакуль у Беларусі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. І ўвогуле заяўляю, што з гэтага моманту ніводзін афіцыйны прадстаўнік Армэніі не паедзе ў Беларусь. Наогул», — падкрэсьліў Пашыньян.

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 20 чэрвеня ў Вільні абмеркавала палітычную сытуацыю ў Беларусі зь міністрам замежных справаў Армэніі Араратам Мірзаянам.

Фэстываль «Славянскі базар у Віцебску», які праводзіцца з 1992 году, сёлета пройдзе 9–15 ліпеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG