Затрыманьне ў Горадні
Сілавікі ў Горадні затрымалі за ўдзел у пратэстах сямейную пару — Леаніда і Антаніну Церабеяў, піша тэлеграм-канал «Право имеют». Відэа з сужэнцамі апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.
На відэа сілавікоў Леанід кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах у 2020 годзе і што будзе садзейнічаць сьледзтву. Антаніну ў відэа не паказалі; як сьцьвярджаюць аўтары праўладнага канала, яе «да суду пакінулі зь дзіцем, і пакараньне ёй, хутчэй за ўсё, ня будзе зьвязанае з пазбаўленьнем волі».
Паводле якіх менавіта артыкулаў затрымалі гарадзенцаў, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 чэрвеня: чарговы масавы суд у БаранавічахЗа ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі ІП
Праўладныя тэлеграм-каналы адзначаюць, што ў Менску затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка, які прадае беларускую тэхніку ў Расею, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Паводле якога артыкула яго абвінавачваюць і дзе ён цяпер, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 чэрвеня: у Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі 6 чалавекЗа ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску затрымалі праграміста
На відэа сілавікоў жыхар Менску «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях і ў тым, што быў удзельнікам нібыта «экстрэмісцкіх чатаў», дзе пакідаў «абразьлівыя камэнтары» пра сілавікоў.
У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Яўген Вужык, піша «Вясна».