За яго галасавала кіруючая партыя. Большасьць прадстаўнікоў апазыцыі байкатавалі пасяджэньне.
У законапраектах прапануецца ўвесьці забарону на ўсынаўленьне і апеку над непаўналетнімі для аднаполых пар, на правядзеньне сходаў, накіраваных на «папулярызацыю» аднаполых шлюбаў, зьмену полу, усынаўленьне дзяцей аднаполымі парамі — пад такое вызначэньне могуць падпасьці, напрыклад, гей-парады.
Прапануецца забараніць распаўсюджваньне ў творах, праграмах і іншых матэрыялах кантэнту аб аднаполых шлюбах, усынаўленьні дзяцей аднаполымі парамі і апэрацыях па зьмене полу. Такія апэрацыі прапануецца забараніць, перадае «Эхо Кавказа».
Дэпутаты таксама прапанавалі ўстанавіць 17 траўня новае дзяржаўнае сьвята — «Дзень сьвятасьці сям’і». У гэты дзень у многіх краінах сьвету адзначаецца Дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансфобіі, і праводзяцца мерапрыемствы ў падтрымку супольнасьці ЛГБТ+.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удар па «Грузінскай мары»: ЗША ўвялі санкцыі адносна грузінскіх палітыкаў і ўрадоўцаўГрузія — кандыдат на сяброўства ў ЭЗ. Прыняты ў першым чытаньні законапраект быў рэзка скрытыкаваны ў Эўразьвязе. Вэнэцыянская камісія, кансультацыйны орган пры Радзе Эўропы, выказала шкадаваньне, што заканадаўчая ініцыятыва была ўключана ў парадак дня на фоне працяглых масавых пратэстаў, палітычнай і грамадзкай напружанасьці ў Грузіі.
Кіруючая партыя «Грузінская мара» плянуе зацьвердзіць законапраекты падчас восеньскай сэсіі парлямэнту, незадоўга да правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. У чацьвер дэпутаты пераадолелі вэта прэзыдэнта на спрэчныя папраўкі ў Выбарчы кодэкс, адна зь якіх зьмяншае кворум пры прыняцьці рашэньняў у Цэнтравыбаркаме, зазначае «Эхо Кавказа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штрафы да 9 тысяч даляраў. Як новы закон аб замежным уплыве можа закрануць беларусаў у Грузіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэраг краінаў ЭЗ прапанавалі адмяніць бязьвізавы рэжым для Грузіі ў сувязі з законам пра «іншаземных агентаў»