«Куды коціцца сьвет». Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе

У Вялікай Брытаніі 4 ліпеня маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, пасьля якіх, пэўна, зьменіцца ўрад. Як гэта можа паўплываць на брытанскую палітыку і на падтрымку Ўкраіны? Якія вынікі «Брэксыту» (выхаду Брытаніі з Эўразьвязу)? Ці можна гаварыць пра брытанскі характар і брытанскі гумар?

Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Павал Шаўцоў, юрыст-міжнароднік, які практыкуе ў Лёндане з 1990-х гадоў, зьяўляецца апекуном лёнданскай Бібліятэкі імя Францішка Скарыны і намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі.

0:48 — Чаму прэм’ер-міністар, лідэр Кансэрватыўнай партыі Рышы Сунак абвясьціў выбары цяпер, хоць ягоная партыя, паводле апытаньняў, іх прайграе

03:15 — Імавернасьць перамогі лейбарыстаў і папулярнасьць новай партыі Найджэла Фараджа

04:55 — Ці чакаюць ад магчымага новага ўраду Лейбарысцкай партыі нейкіх рэзкіх зьменаў у замежнай палітыцы. Ці можа зьмяніцца падыход да падтрымкі Ўкраіны

07:30 — Што можа зьмяніцца ва ўнутранай палітыцы

10:10 — Наколькі лейбарысты адрозьніваюцца ад кансэрватараў у такіх пытаньнях, як сыстэма аховы здароўя

12:55 — Што паказваюць эканамічныя лічбы: быў «Брэксыт» правалам ці посьпехам?

16:59 — Наколькі імаверна, што, калі лейбарысты прыйдуць да ўлады, яны паспрабуюць зноў зблізіцца з Эўразьвязам і нават зноў далучыцца да яго

20:40 — Наколькі брытанцы цікавяцца падзеямі ва Ўсходняй Эўропе і ці можна сказаць, што яны адкрылі для сябе Беларусь у 2020 годзе

23:15 — Лёндан як глябальны фінансавы цэнтар прыцягнуў мноства расейскіх алігархаў, якія там жылі і мелі бізнэс. Што ў гэтым сэнсе памянялася пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2024 годзе

24:41 — У 2014 годзе адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Шатляндыі. Тады прыхільнікі незалежнасьці ня здолелі атрымаць большасьць. Наколькі імаверна, што адбудзецца яшчэ адзін рэфэрэндум

28:54 — Наколькі адчуваецца падзел паміж Лёнданам і рэштай краіны

32:35 — Што для брытанцаў значаць манархія і каралеўская сямʼя

35:28 — Ці справядлівая думка, што ў Брытаніі вельмі падзеленае грамадзтва, дзе розныя сацыяльныя слаі даволі мала камунікуюць паміж сабой

37:36 — Наколькі пасьпяхова ў брытанскае грамадзтва інтэграваліся людзі, якія прыехалі на Брытанскія астравы з былых калёній

40:25 — Як пасьля «Брэксыту» памянялася сытуацыя для мігрантаў з краін па-за былой імпэрыяй

44:10 — Ці можна гаварыць пра нейкі «тыповы брытанскі характар» ці хаця б пра некалькі «тыповых брытанскіх характараў»

47:35 — Ці існуе асаблівы брытанскі гумар. Анэкдот ад Веры Рыч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Як сёньня жыве самы старажытны народ сьвету
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет»: чаго можна чакаць ад Нямеччыны

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.