Беларуская мова пакуль не прадугледжаная ў праграме Captions, якая дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на запампаванае ў сеціва відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.
Пакуль беларускай мовы ў праграме няма, таму стваральнікі беларускамоўных відэазапісаў вымушаныя ствараць субтытры ўласнаруч.
Беларускія дзеячы, якія заахвочваюць іншых падпісвацца за беларускую мову, адзначылі, што зьяўленьне беларускай мовы ў Сaptions дазволіць кожнаму беларусу ня толькі ствараць прывабныя подпісы на беларускай мове літаральна ў дзьве пстрычкі, але і выйсьці на больш шырокія магчымасьці.
Гэта ў будучыні дазволіць таксама перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах, як гэта ўжо рэалізавана, напрыклад, для перакладу з францускай на ангельскую з дапамогай штучнага інтэлекту.
Каб падтрымаць запыт, неабходна перайсьці пад спасылку, увайсьці ва ўліковы запіс і пакінуць камэнтар. Колькасьць подпісаў набліжаецца да 800.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Размаўляй са мной па-чалавечы». Гісторыі беларусаў, якіх выхоўвалі па-расейску, але яны ўсё адно перайшлі на беларускую мову ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусізацыя вядомых сусьветных інтэрнэт-сэрвісаў. Як яна адбываецца і чаму некаторыя зь іх ўпарцяцца