Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка».
Міжнародны інстытут кіраваньня і прадпрымальніцтва — адна з найстарэйшых прыватных навучальных установаў у краіне, яна адкрылася ў 1993 годзе. Мяркуючы па зьвестках Адзінага дзяржрэгістра, інстытут заснавала ТАА «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасьці». Тады сярод заснавальнікаў былі 23 чалавекі (усе — грамадзяне Беларусі). Да 2022 году сьпіс скараціўся да 12.
У кастрычніку 2022 года тыя самыя 12 заснавальнікаў прадалі «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасьці» грамадзяніну Кітая Пэнь Ланю. І ўжо ён валодаў кампаніяй да сьнежня 2023 году. У сьнежні на тыдзень уласьнікам кампаніі станавілася кітайскае ТАА «Цысіньван па кіраваньні бізнэсам Цэнду». Потым Пэнь Лань ізноў стаў уладальнікам. А праз два тыдні ўласьнікі зьмяніліся. Імі сталі двое кітайцаў — Хэ Дань і Ван Бо, кожнаму зь якіх належыць па 50% бізнэсу. Дырэктар арганізацыі — таксама грамадзянін КНР Хань Вэньюань.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі закрываюць яшчэ адну прыватную ВНУ
Сярод кіраўніцтва самой ВНУ таксама ёсьць кітайцы. Напрыклад, прарэктар у навучальнай працы — Чжан Пэнфэй. Рэктара ў Інстытуце пакуль няма. Да 2023 года ім быў кандыдат эканамічных навук Мікалай Сіняк.
У справаздачы аб прыбытках і стратах МІКП паведамляецца, што за мінулы год чысты прыбытак інстытута склаў 5,593 мільёна рублёў. У 2022 годзе страты склалі 109 тысяч рублёў.
У 2023/2024 навучальным годзе цана навучаньня для беларускіх студэнтаў складае 4000 рублёў для вочнай формы навучаньня (1800 рублёў для завочнікаў).
Мяркуючы са зьвестак бухгальтарскай справаздачы МІКП, цяпер у ВНУ працуюць 54 чалавекі.
- Учора Аляксандар Лукашэнкі сустрэўся з дэлегацыяй прадстаўнікоў кітайскіх ўнівэрсытэтаў на чале з сакратаром парткаму КПК Пэкінскага ўнівэрсытэту Хао Пінам.