У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» галоўная рэдактарка сайту «Хартыя» Натальля Радзіна заявіла, што, на яе думку, Аляксандар Лукашэнка фальсыфікаваў і прайграваў усе выбары пасьля 1994 году.
— Лукашэнка фальсыфікаваў усе выбары. Ён прайграў ужо ў 2001 годзе. Ёсьць такая інфармацыя, і яна ішла ад уладных структураў, што ён прайграў ужо ў 2001 годзе.
Трэба разумець, што рэжым Лукашэнкі — гэта жорсткая дыктатура. Ён утрымліваў уладу ўвесь гэты час дзякуючы рэпрэсіўнаму апарату і дзякуючы падтрымцы Расеі. Калі б у Беларусі не было гэтага суседа, мы б ужо забыліся, хто такі Лукашэнка.
— Але незалежныя сацыёлягі сьцьвярджалі, што Лукашэнка перамагаў на выбарах да 2020 году.
— Ніякай сацыялёгіі ў Беларусі няма шмат гадоў. Людзі баяцца адказваць на пытаньні гэтых сацыёлягаў. І я бачу, што заўсёды былі пратэсты супраць Лукашэнкі, яны ніколі не спыняліся. Плошчы былі амаль пасьля кожных выбараў.
Цалкам інтэрвію з Натальляй Радзінай у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».