Лукашэнка заявіў, што сьніць, як доіць каровы

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас наведваньня малочнатаварнага комплексу ў Дзяржынскім раёне заявіў, што праца ў сельскай гаспадарцы — адна з найлепшых.

Агенцтва БЕЛТА прыводзіць яго словы:

«Лепшае працы няма. Запомні. Я гэта ўсё прайшоў. Мне сьняцца зараз па начах людзі, зь якімі я працаваў. Сьняцца каровы. Я іх ноч даю. Лепшага няма. Ніякае прэзыдэнцтва... Самая цікавая тут праца. Жывыя людзі, жывое быдла, жывыя расьліны. І вынік штогод».

Аляксандар Лукашэнка нязьменна кіруе Беларусьсю з 1994 году. Да свайго абраньня ён кіраваў саўгасам «Гарадзец» Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Як мяняўся рэйтынг Лукашэнкі на працягу дзесяцігодзьдзяў. Тлумачэньне сацыёляга
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Фрыдман: Лукашэнка намеціў вынік у 90%, каб перабіць дасягненьне Пуціна