Затрыманьне за пратэсты ў Менску
Жыхара Менску Глеба Нікановіча затрымалі за ўдзел у пасьлявыбарнай акцыі пратэсту ў 2020 годзе, паведамляе «Вясна».
На відэа, запісаным сілавікамі, затырманы кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.
Праўладныя тэлеграм-каналы абвінавацілі яго і ў «каардынацыі пратэстаў» — нібыта ён пакідаў камэнтары зь месцазнаходжаньнем міліцыянтаў у горадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску вынесьлі прысуд доктарцы Церашковай, сястры палітвязьня ВінярскагаУ Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасьцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля.
На відэа затрыманыя кажуць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам зь іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпаля, у тым ліку і па праезнай частцы.
«Медиазона» знайшла профілі траіх затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і паводле якога артыкулу іх абвінавачваюць, невядома.