Савет Міністраў Беларусі даручыў Міністэрству фінансаў павялічыць у 2024 годзе расходы для Добраахвотніцкага таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту (ДТСААФ) на 3,85 мільёна рублёў.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, гэтыя сродкі выдзеленыя на набыцьцё авіяцыйнай тэхнікі.
Гэтыя расходы прафінансуюць за рахунак скарачэньня расходаў на абслугоўваньне вонкавай дзяржаўнай запазычанасьці.
Апроч таго, урад павялічыў фінансаваньне Міністэрства ўнутраных спраў на амаль 9,5 мільёна рублёў, у тым ліку на 4,43 мільёна — органаў унутраных спраў і на 5 мільёнаў — агульнай сярэдняй адукацыі, для правядзеньня капітальнага рамонту.
Паведамляецца, што гэты расходы павялічылі за кошт скарачэньня фінансаваньня ўтрыманьня і эксплюатацыі рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі скараціў фінансаваньне кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Чаму