Цяпер хлопчык у шпіталі. Пра ягоны стан пакуль не паведамляецца.
Як паведаміў Сьледчы камітэт, паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 18 чэрвеня 2-гадовы хлопчык быў у пакоі з адчыненым акном. Паводле СК, хлопчык застаўся без увагі літаральна на хвіліну. Дзіця ўзьлезла на крэсла, а потым на пісьмовы стол, прыбудаваны да падваконьня. Потым хлопчык абапёрся на маскітную сетку і выпаў разам зь ёю з акна чацьвёртага паверху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяржава абавязаная за гэтым сачыць». Якія ў Беларусі здараліся няшчасныя выпадкі на атракцыёнах і каго за гэта каралі