Пра гэта сьпіс, які набраў найбольш галасоў на выбарах у Каардынацыйную раду, паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
У паведамленьні гаворыцца: «Ад імя сьпісу „Каманда Латушкі і рух „За свабоду““ 14 чэрвеня 2024 году на галасаваньне агульнага сходу была вынесеная наступная прапанова: „Прыпыніць дзеяньне Рэглямэнту Каардынацыйнай рады Беларусі ад 2 сакавіка 2023 году“. За прыпыненьне Рэглямэнту прагаласавалм 48 дэлегатаў з 75 тых, хто прагаласаваў, — гэта абсалютная большасьць дэлегатаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выступаючы за „жалезную заслону“, ня варта разьлічваць на грамадзкую падтрымку». Аналітык Мажэйка пра першы дзень працы новай КРУ паведамленьні адзначаецца, што крытыкі гэта прапановы лічаць, што рашэньні адносна Рэглямэнту могуць прымацца толькі дзьвюма трацінамі галасоў. Аднак «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“» кажа, што паводле Рэглямэнту большасьць у дзьве траціны неабходная для зацьвярджэньня і зьмены Рэглямэнту, а не для яго прыпыненьня.
«Каб пазьбегнуць эскаляцыі непатрэбнага канфлікту „Каманда Латушкі і рух „За свабоду““ прапануе прыняць рашэньне Каардынацыйнай рады „Аб часовых правілах працэдур“, які прадугледжвае стварэньне працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі Рэглямэнту КР і вынясеньне яго на разгляд агульнага пасяджэньня Каардынацыйнай Рады» паведамляецца ў тэлеграм-канале сьпісу.
«Каманда Латушкі і рух „За свабоду“» падтрымлівае ініцыятыву сьпісу «Моладзевы наступ», аб стварэньні працоўнай групы па распрацоўцы новай рэдакцыі Рэглямэнту.
Сьпіс «Блёк Пракоп'ева — Ягорава» аспрэчыў сапраўднасьць паведамленьня «Каманды Латушкі і руху «За свабоду«» наступнай заявай у сваім тэлеграм-канале:
«Рашэньне па прыпыненьні дзейнага Рэглямэнту Каардынацыйнай рады не знайшло неабходнай падтрымкі.
У галасаваньні ўзялі ўдзел 75 дэлегатаў. «За» прагаласавала 48 дэлегатаў, што менш за 2/3 галасоў, неабходных для дзеяньняў па зьмене Рэглямэнту.
Такім чынам, Рэглямэнт КР застаецца ў сіле, і дзейныя сябры АПК павінныя да 26 чэрвеня вызначыцца, якую пасаду яны за сабой пакідаюць – у Каардынацыйнай радзе ці ў АПК».
- Лідэр «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“» Павал Латушка і ўдзельніца сьпісу «Эўрапейскі выбар» Аліна Коўшык ўваходзяць у склад Аб'яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле Рэглямэнту Каардынацыйнай рады, прынятага 2 сакавіка 2023 году, сяброўства ў АПК нясумяшчальнае з сяброўствам у Каардынацыйнай радзе.
- 12 чэрвеня сьпісы «Каманды Латушкі і руху „За свабоду“», «Эўрапейскага выбару», «Волі» і «Новых беларусаў» утварылі кааліцыю ў Каардынацыйнай радзе.
- Пазьней да кааліцыі далучыліся дэлегаты сьпісу «Хопіць баяцца». Разам 5 сьпісаў утварылі кааліцыю з 53 дэлегатаў з 80.
- Яшчэ тры сьпісы, «Блёк Пракоп’ева — Ягорава», «Нашая справа» і «Моладзевы наступ», у кааліцыю не ўвайшлі.