Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая Каардынацыйная рада правяла першае паседжаньне. Частка ўдзельнікаў заявіла аб працэдурных парушэньнях. Відэатрансьляцыя


Сымболіка Каардынацыйнай рады
Сымболіка Каардынацыйнай рады

Першае агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады другога і трэцяга скліканьняў пачалося онлайн 12 чэрвеня ў 19:00 па менскім часе.

На пачатку пасяджэньня выступіла Сьвятлана Ціханоўская.

Некаторыя з новаабраных удзельнікаў Каардынацыйнай рады ня сталі ўдзельнічаць у поўным паседжаньні, заявіўшы аб працэдурных парушэньнях. Перад паседжаньнем у канале Каманды Латушкі і руху «За свабоду» зьявілася заява, якую падпісалі прадстаўнікі 5 абраных выбарчых сьпісаў, пра стварэньне аргкамітэту па арганізацыі першага працоўнага паседжаньня выбранай Каардынацыйнай рады. У заяве адзначалася, што сёньняшняе пасяджэньне мела б абмежавацца выступам Ціханоўскай.

Відэатрансьляцыя на Youtube:


У парадку дня агульнага пасяджэньня анансавалася:

  • Абвяшчэньне рэглямэнту пасяджэньня. Выступ Андрэя Ягорава, сьпікера Каардынацыйнай рады 2-га складу.
  • Вітальнае слова Сьвятланы Ціханоўскай, пытаньні і адказы.
  • Прадстаўленьне Статуту (Рэглямэнту) Каардынацыйнай рады і парадку працы Каардынацыйнай рады.
  • Абмеркаваньне актуальнай сытуацыі дэмакратычных сілаў Беларусі і задачы Каардынацыйнай рады найбліжэйшага пэрыяду.
  • Выступы лідэраў выбарчых суб’ектаў (да 5 хвілінаў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG