Відэа з полымем, якім ахоплены аўтобус, апублікавалі ранкам у сацыяльных сетках.
Відэазапісам падзяліўся чытач выданьня 1рэгіён.
Высьветлілася, што аўтобус быў заказным, і на ім на экскурсію ў Тураў ехалі жыхары Баранавічаў. Neoplan быў цалкам ахоплены агнём. Прычыны гэтага пакуль не вядомыя.
Пасажыры пасьпелі пакінуць аўтобус самастойна. Пацярпелых няма. На месца выяжджалі супрацоўнікі МНС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве аўтамабіль урэзаўся ў пяціпавярховік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску на праспэкце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ