У сумеснай заяве падчас штогадовага саміту, які праходзіць у італьянскім Брындызі 13–15 чэрвеня, краіны «Вялікай сямёркі» (G7) асудзілі саўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на італьянскае выданьне Quotidiano Nazionale.
Лідэры краінаў G7 таксама выказалі «занепакоенасьць працягам рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненьні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі і грамадзянаў, якія мірна выказваюць сваё меркаваньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саміт «Вялікай сямёркі»: што ў цэнтры ўвагіАдзначаецца, што «пад пільнай увагай» застаецца абыходжаньне афіцыйнага Менску з палітвязьнямі. G7 запатрабавала іх «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня».
У 2024 годзе Італія старшынюе ў G7, куды ўваходзяць таксама Вялікая Брытанія, Нямеччына, Канада, ЗША, Францыя і Японія.