Раней пра гэта паведамлялі неафіцыйныя каналы.
ГУБАЗіК афіцыйна пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне за хабар чалавека з кіраўніцтва Беларускай чыгункі. У яго нібыта знайшлі 3 млн даляраў.
У кароткім апублікаваным відэа сілавікі паведамілі, што ён падазраецца ў прасоўваньні інтарэсаў камэрцыйных структур у абыход закону.
Імя затрыманага не назвалі. Аднак раней «Супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў» пісала пра затрыманьне намесьніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба. Вядома, што ў гэтай справе ёсьць і іншыя затрыманыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 9 гадоў калёніі: экс-дырэктара Добрускага фарфоравага завода і ягонага брата асудзілі за хабар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўніка «Белінвэстбанку» асудзілі на 12 гадоў за хабар