У сеціве зьявілася першая сэрыя.
Беларускамоўная пляцоўка на Ютубе «Бэйбус» анансавала першы выпуск новага мультсэрыялу для дзяцей.
У мультсэрыяле галоўны герой — хлопчык 7 гадоў. Паводле сцэнару, ён прыехаў на канікулы ў вёску, пазнаёміўся зь незвычайнымі героямі і пачаў вывучаць беларускую мову. Нуду адарванага ад інтэрнэту хлапчука ў вёсцы разьвейвае Хатнік — мясцовы герой і дапаможнік. Ён расказвае пра беларускія традыцыі і звычаі.
Разам герояў чакаюць розныя прыгоды, сустрэчы са злыднямі накшталт Хапуна і, нарэшце, вывучэньне роднай мовы, паведамілі аўтары мультсэрыялу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні адкрыецца дадатковая першая кляса зь беларускай мовай навучаньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта такія ўнутраныя ўцёкі». Як палітвязьні ў Беларусі малююць і пішуць дзіцячыя вершы за кратамі — і дзе бяруць на гэта сілы